Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

План правядзення зімовых канікул 2017/2018 навучальнага года

Дата: 28 декабря 2017 в 09:45, Обновлено 8 января 2018 в 15:24
695 просмотров

План правядзення зімовых канікул 2017/2018 навучальнага года

Тэматыка дня

Форма работы

Адказныя

Дата правядзення

1. «Навагоднія цуды»  

Мэта: развіцце творчых здольнасцей, рухальнай актыўнасці, эстэтычнага ўспрымання дзяцей, развіццё мастацка-творчых здольнасцей; стварэнне эмацыянальна-станоўчага настрою.

 «Навагоднія цуды» (свята розн.інтэгр.№2 )

Выстава малюнкаў «Пісьмо Дзеду Марозу» (усе групы)

Выхавацелі,

Высоцкая В.В.

29.12.2017

2. «Дзень музыкі»

Мэта: развіццё цікавасці да музычнай дзейнасці, садзейнічанне творчаму самаўдасканаленню.

««Ой, вы музыкі заграйце!»

(музычная забава, усе групы, навучэнцы Зашырскай ДШМ )

Выхавацелі,

Высоцкая В.В.

30.12.2017

3. «Дзень навагодніх загадак»
Мэта: развіццё ў дзяцей цікавасці да творчасці, заахвочванне іх удзелу ў мастацкай дзейнасці па асабістаму жаданню і пад кіраўніцтвам дарослага (лепка, рысаванне, аплікацыя, канструяванне) 

  «Зіма-чараўніца»

  (конкурс творчых работ выхаванцаў усіх груп)

Выхавацелі,

Высоцкая В.В.

02.01.2018

4. «Дзень любімых гульняў»

Мэта: стварэнне вясёлага і радаснага настрою; далучэнне дзяцей да гульнёвай, музычнай і тэатральнай дзейнасці; фарміраванне цікавасці да разнастайнай гульнёвай дзенасці; выхаванне дабрыні і адказнасці.

«Падаражжа ў краіну Гульні і Цацкі”»

(Забава, усе групы)

Выхавацелі,

Высоцкая В.В.

03.01.2018

5. «Дзень спорту»

Мэта: фарміраванне гульнёвай актыўнасці; замацаванне здароўя дзяцей; удасканаленне набытых гульнёвых навыкаў.

«Зімняя алімпіяда» (фізкультурная забава, санаторн., рознаўзр. інтэгр.№1,2 групы).

«Рухомыя гульні для малят» (забава 1 мал. група)

Рагалевіч Г.М.,

Высоцкая В.В.,

выхавацелі.

04.01.2018

6. «Дзень бяспекі»

Мэта: замацаванне ведаў бяспечных паводзін.

«Бяспечныя канікулы»

( музычна-спартыўная забава, усе групы)

Выхавацелі

05.01.2018

 7. «Дзень дабрыні»

Мэта: размеркаванне вырабленых сумесна з бацькамі кармушак для птушак па тэрыторыі яслей-сада, арганізацыя дзяжурстваў ў «птушынай сталовай»  выхаванне ў дзяцей беражлівых и добразычлівых адносін да прыроды.

 «Падарункі для пярнатых сяброў»

 (акцыя)

Рагалевіч Г.М.,

Высоцкая В.В.,

выхавацелі.

06.01.2018

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.