Вядомыя беларусы
Многія вядомыя людзі – ад святых сярэдневякоўя да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці – ураджэнцы Беларусі
<font face="">Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі</font>
Барбара Радзівіл
Вялікая княгіня, каралева Польшчы.
Леў Сапега
Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) – выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.
<font face="">Тадэвуш Касцюшка</font><font face="">
Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.</font>
<font face="">Вядомыя вучоныя з Беларусі</font>
<font face="">Ігнат Дамейка
Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.</font>
Іван (Ян) Чэрскі
Знакаміты вучоны-географ, геолаг, даследчык Сібіры, імем якога названы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Свольна Віцебскай губерні ў 1845 годзе.
Мікалай Судзілоўскі (псеўданім Нікалас Русель)
Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.
<font face="">Аляксандр Чыжэўскі
Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.</font>
Соф'я Кавалеўская
Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў заключыла фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.
Павел Сухі
Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.
Міхаіл Высоцкі
Выдатны вучоны і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходстваў і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006). Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).
<font face="">Жарэс Алфёраў</font>
<font face="">Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.</font>
<font face="">Вядомыя касманаўты з Беларусі</font>
<font face="">Пётр Клімук
Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.</font>
<font face="">Уладзімір Кавалёнак </font>
<font face="">Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.</font>
Алег Навіцкі
Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.
<font face="">Вядомыя ў мастацтве беларусы</font>
<font face="">Марк Шагал</font>
<font face="">Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.</font>
Напалеон Орда
Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.
Іван Хруцкі
Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выдатны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.
<font face="">Луіс Барт Маер
Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".</font>
<font face="">Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.</font>
Міхаіл Савіцкі
Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006).
Гаўрыла Вашчанка
Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкалавічы Гомельскай вобласці (1928).
<font face="">Васіль Быкаў</font>
<font face="">Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990-1993 гг. – прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына".</font>
<font face="">Святлана Алексіевіч
Беларуская пісьменніца і журналіст, аўтар кніг "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю", "Чарнобыльская малітва", "Апошнія сведкі. Сола для дзіцячага голасу", "Час сэканд хэнд". У 2015 годзеСвятлана Алексіевіч названа лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры: "за яе шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час". </font>
<font face="">Вядомыя палітыкі з Беларусі</font>
Іосіф Гашкевіч
Дыпламат, навуковец-усходазнавец, падарожнік, першы консул Расійскай Імперыі ў Японіі і аўтар першага ў свеце японска-рускага слоўніка. Імем Гашкевіча названыя апісаныя ім віды насякомых і заліў у Паўночнай Карэі (Чосанман). Нарадзіўся ў 1814 г. у Рэчыцкім павеце (Гомельская вобласць). 200-годдзе з дня нараджэння І.Гашкевіча ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гг.
Міхал Клеафас Агінскі
Дыпламат, палітычны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, таленавіты кампазітар. Знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай" ён напісаў у радавой сядзібе Агінскіх у Залессі (Гродзенская вобласць). 250-годдзе з дня нараджэння М. К. Агінскага ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гг.
<font face="">Хаім Вейцман
Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (зараз Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў выбраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).</font>
Андрэй Грамыка
Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнню ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці).
Знакамітыя асветнікі Беларусі
<font face="">Францыск Скарына</font>
<font face="">Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе.</font>
<font face="">Святая Ефрасіння </font>
<font face="">Полацкая князёўна. Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.</font>
<font face="">Чэмпіёны з Беларусі</font>
<font face="">Аляксандр Мядзведзь</font>
<font face="">Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.</font>
<font face="">Вольга Корбут
Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.</font>
<font face="">Віталь Шчэрба</font>
<font face="">Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).</font>
<font face="">Ігар Макараў
Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.</font>
<font face="">Юлія Несцярэнка
Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.</font>
<font face="">Максім Мірны
Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.</font>
<font face="">Вікторыя Азаранка
Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.</font>
<font face="" target="_blank">Дар'я Домрачава</font>
<font face="">Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.</font>
Аляксей Грышын
Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).
Сяргей Мартынаў
"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.
Руслан Салей
Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.
Материал взят с источника http://www.belarus.by/ru/about-belarus/