Прыказкі і прымаўкі
Дай, божа, даваць, а не прасiць.
Адклад не iдзе ў лад.
Як наеўся і напiўся, дык і добранькi зрабiўся.
Міма рота лыжку не носяць.
Не завязаўшы аборы, не спяшы да Тадоры.
Не зыч лiха другому, каб не давялося самому.
З кім пазнаешся, такім i станешся.
Адзiн дуб у полi, то не лес.
Адна пчала мёду не наносiць.
Адна галавешка не гарыць, а толькi тлее.
Нiкому вады не замуцiць.
Такi вёрткi, што ў ступе таўкачом не пападзеш.
Як кот шкадлiвы, а як заяц баязлiвы.
У яго i ўзiмку лёду не дастаць.
Фарсун, што тычкай носа не дастаць.
Прыйдзе тая нядзеля, што i мяне будзе вяселле.
Сем разоў адмер, адзiн раз адрэж.
Хто вiнен, аддаць павiнен.
Дзякуй, як дасi, а калi не дасі, то й сам не прасi.
Есць за вала, робiць за камара.
Як зачэпiцца за пень, дык i прастаiць цэлы дзень.
Ён i муху з носа не згонiць.
Век пражыць — не кашулю пашыць.
Жыццё пражыць — не лапці сплесцi.
Век звекаваць — не пальцам пакiваць.
Век пражыць — не мора пераплыць.
Зрабiць i сам зробiць, толькi перарабляць просiць.
За сто работ бярэцца, а нi адна не ўдаецца.
Як ляжа спаць, дык забудзецца ўстаць.
Пашлi дурнога, за iм другога.
Менш гавары, больш пачуеш.
Трымай язык на прывязi.
Гавары, што ведаеш, але ведай, што гаворыш.
Ён любiць толькi самога сябе і то толькі адзiн раз у год.
Садок летам, што кажух зімою.
Хто есцi хоча, той мусiць быць у поце.
Паспрачалiся за мех, а ў мяху смех.
Прыяцеля за грошы не купiш.
Работа i кормiць i поiць.
Хто працуе, той не сумуе.
Дай кароўцы бурачка, дасць кароўка малачка.
Дарагая тая хатка, дзе радзіла цябе матка.
Як ты да людзей, так і людзi да цябе.
Ласкавае слова, што веснавы дзень.
Якi дубок, такі клiнок, якi бацька, такi сынок.
Хто пытае, той шмат знае.
Ад ляноты чакай бядоты.
Сам сябе не хвалі, няхай людзi пахваляць.
Грошы згубiў — нiчога не згубiў, здароўе згубiў — палавiну згубiў, розум згубiў — усё згубiў.
Выхваляўся пустак, ды не зрабіў нiяк.
Ласы на чужыя каўбасы.