Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 ЛЮТАГА - ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 21 февраля в 15:14
53 просмотра

У нашым невялічкім аграгарадку Зашыр’е жыве цудоўны чалавек - Рыгор Уладзіміравіч Бабчанок, паэт-зямляк, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Ён піша вершы як для дарослых, так і для дзяцей. У мітусні штодзённых клопатаў  ён не парастае здзіўляць сваімі вершамі пра прыгажосць роднай зямлі, свайго краю, сваіх землякоў. Сёння, 21 лютага, у Дзень роднай мовы мы запрасілі Рыгора Бабчанка ў дзіцячы садок для сустрэчы з выхаванцамі, бо ніякае апавяданне ці прэзентацыя не заменяць жывую сустрэчу з паэтам. Рыгор Уладзіміравіч разам з дзецьмі адправіўся ў падарожжа  “Родная мова”, чытаў свае вершы юным слухачам. Выхаванцы таксама прадэманстравалі паэту свае веды, паказалі, як добра і выразна яны ўмеюць чытаць вершы на беларускай мове. Сустрэча з Рыгорам Бабчанком яшчэ раз даказала, што такія формы работы з выхаванцамі патрэбны. Яны важныя і павучальныя. У будучым, мы ўпэўнены, амаль ўсе будуць шаноўна і паважліва адносіцца да сваёй роднай мовы, карыстацца і размаўляць на ёй штодзённа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.