Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

"Летние фантазии". Игры с трафаретами.

Дата: 30 июня 2022 в 11:49, Обновлено 3 ноября 2022 в 11:22
368 просмотров

Педагогамі ўстановы дашкольнай адукацыі прымяняецца ў рабоце з выхаванцамі назіранне за прыродай з дапамогай трафарэта, як адзін з нетрадыцыйных сродкаў работы ў летні аздараўленчы перыяд. Назіранне праз трафарэт вабіць маленькага разумніка, дапамагае ўбачыць звыклыя рэчы ў новым фармаце, садзейнічае развіццю фантазіі і ўяўлення. З яго дапамогай выхаванцы малююць жывёл і птушак, але не на палатне і фарбамі, а праз папяровы трафарэт і жывую прыроду. Углядаючыся ў акаляючы свет праз трафарэт, дзеці вучацца бачыць усю разнастайнасць прыроды. Такое незвычайнае назіранне, безумоўна, даруе станоўчыя эмоцыі, прыгажосць і яркія уражаньні, развівае інтарэс дзяцей да прыгажосці роднага краю, выхоўвае пачуццё беражлівых адносін да прыроды, пачуццё захаплення і радасці ад яе прыгажосці. Выхаванцы пазнаюць прыроду ва ўсіх яе фарбах, вучацца бачыць яе разнастайнасць, распавядаюць пра прыгажосць кветак, траў, заўважаюць незвычайныя змены, ўстанаўліваюць прычыны, робяць вывады. На самай справе, гэта вельмі цікавы, незвычайны спосаб назірання. Далучайцеся да нас, і атрымаеце мноства станоўчых эмоцый і яркіх уяўленняў, а таксама жаданне ахоўваць і ўзбагачаць прыродныя багацці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.