Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Экскурсія ў музей пад адкрытым небам "Вуліца пакінутых вёсак"

Дата: 24 июня 2022 в 16:33, Обновлено 3 ноября 2022 в 11:22
447 просмотров

Выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі разам з педагогамі наведалі ўнікальны музей пад аткрытым небам аграгарадка Зашыр’е “Вуліца пакінутых вёсак”. Дзеці даведаліся, што кожная хатка музея расказвае пра кожную асобную вёску Ельскага раёна, якая знікла ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС: Захаркі, Чапаеўка, Якімы, Шуты, Глазкі, Кузьмічы, Асавы і др. У кожнай хатцы прысутнічаюць экспанаты інтэр’ера сялянскай хаты, якія можна не толькі пабачыць, але і дакрануцца да іх, адчуць мінулае, даведацца пра традыцыі і звычаі сялян, якія жылі на Ельшчыне. Экспанаты музея дзеці бралі ў рукі, разглядалі іх, гулялі, імітавалі розныя дзеянні.
Уключэнне музея пад адкрытым небам ў адукацыйную прастору ўстановы дашкольнай адукацыі ўзбагачае развіваючае асяроддзе новым сэнсам. Менавіта тут для дзіцяці адкрываецца магчымасць першага пранікнення ў гісторыю побыту роднага краю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.