Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 лютага- Дзень роднай мовы.

Дата: 21 февраля 2019 в 19:57, Обновлено 21 февраля 2019 в 20:57
543 просмотра

21 лютага дзяржаўная ўстанова адукацыі “Зашырскі яслі-сад Ельскага раена” разам з усёй краінай святкавала Дзень роднай мовы.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Дашкольны ўзрост з‘яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовай. Менавіта ў гэты прамежак жыцця ў дзіцяці фарміруецца цікавасць, патрэба да ведаў, закладваецца трывалы падмурак ведання роднай мовы. У нашай дашкольнай ўстанове ў гэты дзень прайшлі наступныя мерапрыемствы:
-чытанне і інсцэніроўкі беларускіх народных казак;
-разгадванне загадак;
- чытанне беларускіх вершаў, пагаворак;
-беларускія народныя гульні (рухомыя, гульні-карагоды);
-выставы кніжак беларускіх пісьменнікаў, беларускіх народных казак;
-акцыя для бацькоў "Гаворым па-беларуску"
Будзем спадзявацца, што гэты дзень пакінуў у выхаванцаў і іх бацькоў часцінку любові да роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.