Нядзеля роднай мовы.

Дата: 20 февраля в 20:43
16 просмотров

Родная мова з'яўляецца важным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народу, фарміравання пачуцця нацыянальнай самасвядомасці. З мэтай далучэння выхаванцаў да роднай беларускай мовы ва ўстанове адукацыі была арганізавана Нядзеля роднай мовы.
У рамках нядзелі выхаванцы слухалі казкі, песні, малявалі, гулялі ў беларускія народныя гульні і г.д. Кульмінацыяй Няделі стала літаратурная гасцеўня "Сцяжынкамі лесу" з удзелам мясцовага паэта-земляка Р. У. Бабчанка. Дзеці наведалі пастаянна дзеючую выставу "Наш сябар-паэт Р. Бабчанок", дзе пазнаеміліся з яго творамі і ўзнагародамі. Рыгор Уладзіміравіч чытаў дзецям свае дзіцячыя вершы "Зайчык", "Вожык" "Ваверка", "Пеўнік" і другія, праводзіў гутарку па сваіх вершах. Дзеці задавалі госцю пытанні па прынцыпу "Сто пытанняў даросламу". Затым чыталі яму свае вершы, разам гулялі ў карагодную гульню, танцавалі. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны павіншавалі Рыгора Уладзіміравіча са святам і ўручылі створаны сваімі рукамі падарунак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.