Да Дня роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 18:42
35 просмотров

Традыцыйна да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай установе адукацыі праходзілі мерапрыемствы.
Выхаванцы малодшай групы з задавальненнем слухалі забаўлянкі, калыханкі, песенькі, ўдзельнічалі ў інсцэніроўцы казкі "Церамок" на беларускай мове. А выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання ад 3 да 5 гадоў завіталі ў госці да бабулі Ганны у "Беларускую хатку", дзе праз гульні на народных інструментах, праз слуханне і спевы беларускіх народных песень, праз народны танец дзеці вучыліся  з павагай ставіцца да мінулага, да нашых продкаў. Выхаванцы старэйшай группы пабывалі ў сельскай бібліятэцы, дзе з імі была праведзена віктарына "Ведай і любі родную мову". Дзеткі праяўлялі  цікавасць да традыцый нашай краіны, а таксама з асалодай слухалі родную мову і самі размаўлялі на ёй.
Мы спадзяемся, што мерапрыемствы, якія былі праведзены ў нашай установе, садзейнічалі фарміраванню ў дзяцей каштоўнага стаўлення да беларускай мовы, станоўчай матывацыі да авалодання ёю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.