Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

15 парад бацькам

Дата: 23 апреля 2020 в 09:55, Обновлено 5 ноября 2020 в 11:40

15 парад бацькам

ПАРАДА 1 – Развіццё маўлення садзейнічае ранняму адказу ад пустышкі. Пустышкі адносна небяспечныя на першым годзе жыцця немаўляці. Калі даваць іх і пасля 1 году, зубкі і язычок дзіцяці пачынаюць займаць няправільнае становішча ў роце, можа ўтварыцца дзірка альбо сфарміравацца няправільны прыкус. Парушыцца і гукавымаўленне.

ПАРАДА 2 – Развіццё мовы паскорыць пераход да цвёрдай ежы (для правільнага фарміравання сківіц і ўкладвання языка).

ПАРАДА 3 – Прагаворвайце з немаўлям любую падзею. З нараджэння немаўля ўспрымае гукі акаляючага асяроддзя і мовы людзей (асабліва мамы). Нават, калі вы маўчун ад прыроды,- усёроўна размаўляйце з дзіцям. Недахоп зносін можа значна затрымаць развіццё маўлення. Дзіця лепш разумее зваротную мову, калі яна тлумачыць тое, што адбываецца з дзіцям і вакол яго. Па-гэтаму, тлумачце свае дзеянні словамі.

ПАРАДА 4 – Паважайце спробу дзіцяці размаўляць! Сустракаецца такое, што такія актыўныя дарослыя, якія самі за дзіця спытаюць, адкажуць, зробяць. Дайце магчымасць дзіцяці сказаць, з цікавасцю слухайце яго!

ПАРАДА 5 – Не гаварыце ў бок, глядзіце дзіцяці ў вочкі. Гэта асабліва важна, калі ваша немаўля вельмі актыўнае, пастаянна рухаецца.

ПАРАДА 6 – Не сюсюкайце! Тое, што дзіця чуе ад акалаючых, з̓яўляецца для яго моўным нарматывам. Калі пастаянна гаварыць, напрыклад, “які ты ў мяне прыгоЗАНЬКі”, то дзіця так і будзе гаварыць. Сюсюканне пярэчыць моўнаму і псіхічнаму развіццю.

ПАРАДА 7 – Недакладная мова можа з̓явіцца ў дзяцей, калі акалаючыя іх людзі хутка размаўляюць. Дзіця проста не паспявае пачуць слова альбо сказ. Мова дарослых зліваецца ў неўспрымальную масу гукаў. Спачатку пакутуе разуменне мовы - дзіця не схапляе тое, чаго ад яго патрабуюць. А пазней пачынае гаварыць няправільна. Магчыма з̓яўленне заікання, таму што дзіця імкнецца схапіць хуткі тэмп мовы дарослых. Па-гэтаму, размаўляйце дакладна і павольна.

ПАРАДА 8 – Паўтарайце шмат разоў адзін і той жа сказ. Паўтарайце шмат разоў адно і тое ж слова! Каб дзіця засвоіла новае слова, ужывайце яго не аднаразова і ў розных сказах.

ПАРАДА 9 -  Садзейнічае развіццю маўлення і эмацыянальны пераказ казак, абавязкова суправаджайце іх рухамі (як зайчык скача, як вожык чмухае і г.д.)

ПАРАДА 10 – Звярніце ўвагу на развіццё агульнай і дробнай маторыкі (цэнтры мовы і рухі рукамі размешчаны ў кары мозга побач, будзе працаваць рука – раздражненне ў мазгу закране цэнтр мовы, прастымулюе яго работу); гульні з мячом, каб працаваў увесь плечавы пояс).

ПАРАДА 11 – Маляванне па вертыкальнай паверхні (рулон шпалер на дзверы) дзвума рукамі адначасова, каб стымуляваць работу абодвух паўшар̓яў. Маляваць і гаварыць, напрыклад, “мы малюем дожджык,  кап-кап-кап” і г.д.

ПАРАДА 12 – Аберагайце фізічнае і псіхічнае здароўе дзіцяці. Дзеці, якія часта хварэюць, з няўстойлівай псіхікай больш могуць мець моўных недахопаў. Галоўнае - загартоўка і станоўчая атмасфера у сям̓і. Звычку выяснення адносін пры дзіцяці неабходна адмяніць, пазбягаць сумесных праглядаў страшных фільмаў.

ПАРАДА 13 – Завядзіце дзённік, у якім будзеце адзначаць моўныя дасягненні дзіцяці, запісвайце, колькі слоў яно разумее, якія вымаўляе.

ПАРАДА 14 – Будзьце цярплівымі, памяркоўнымі і асцярожнымі. Калі дзіця няправільна вымаўляе гукі, не рагачыце, не паўтарайце няправільнае вымаўленне. Вымавіце дзіцяці правільна і папрасіце паўтарыць.

ПАРАДА 15ТОЛЬКІ ВЫ!

Памятайце: толькі вы  здольны дапамагчы дзіцяці развівацца гарманічна. Не забывайце радавацца яго поспехам, часцей хваліце дзіця!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.