"Каляда-Каляда"

Дата: 14 января 2025 в 16:48
54 просмотра

Фальклорнае свята "Калядкі" прайшло ў Зашырскім дзіцячым садзе. Калядоўшчыкі з каляднай зоркай і Казой завіталі ў госці да выхаванцаў у музейны пакой 'Беларуская хатка". Гаспадынька сустракала гасцей.Дзеці гулялі ў абрадавыя гульні, спявалі песні, вадзілі карагоды. Адгадвалі цікавыя загадкі, танцавалі, ігралі ў аркестры. Каляда ў дзіцячы сад завітала- дабро ўсім даслала! А Цыганка ўсім шчаслівы год нагадала. Свята дало магчымасць выхаванцам дакрануцца да традыцый і звычаяў свайго народа, самім адчуць ўсю прыгажосць народных святаў і гулянняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.