Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 лютага - Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2023 в 20:02
82 просмотра

Выхоўваць патрыетаў сваей Радзімы, якія ведаюць сваю мову і традыцыі свайго народа, неабходна з дзяцінства. Педагогі дакладна ведаюць, якую важную ролю адыгрывае вывучэнне беларускай мовы ў далучэнні дзіцяці да культурнай спадчыны і духоўных каштоўнасцей свайго народа. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі "Зашырскі дзіцячы сад Ельскага раена" выхаванцы разам з дарослымі 21 лютага святкавалі Дзень роднай мовы. Дзеці ў нацыянальных касцюмах звярталіся адзін да аднаго прыгожымі прывітальнымі словамі. З гонарам чытаўшы вершы, расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова- жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова нашых продкаў. Дзеці гулялі ў беларускія народныя і дыдактычныя гульні, вадзілі гульні-карагоды, працавалі з лэпбукамі, што спрыяла пашырэнню ведаў пра беларускую культуру, садзейнічала развіццю пазнаваўчых здольнасцей і магчымасцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.