Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 14:55, Обновлено 23 февраля 2022 в 09:51
174 просмотра

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Традыцыйна у нашай ўстанове дашкольнай адукацыі ў гэты дзень прайшлі наступныя мерапрыемствы:
-чытанне і інсцэніроўкі беларускіх народных казак, беларускіх вершаў, пагаворак, разгадванне загадак;
-экскурсія ў музейны пакой "Беларуская хатка"
-беларускія народныя гульні (рухомыя, гульні-карагоды), дыдактычныя гульні;
-выставы кніг беларускіх пісьменнікаў, беларускіх народных казак;
-акцыя для бацькоў "Гаворым па-беларуску"
Так адбываецца далучэнне дзяцей да духоўных скарбаў народа, абуджэнне цікавасці і павагі да роднага слова, да беларускай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.